Дзень Беларускай мовы

22.02.2019
21 лютага да міжнароднага дня роднай мовы  ў дзіцячых садках Маладзечненскага раёну прайшоў Дзень Беларускай мовы.

Дэвізам гэтага дня у садочку № 35 было - “Размаўляй са мной па-беларуску”.  Старэйшыя  дзеці ўдзельнічалі ў тэматычным свяце “Мова мая родная”. Дзяцей віталі “беларус” і “беларусачка” у яркіх народных касцюмах. Дзеці чыталі беларускія вершы, спявалі песні. Гулялі ў беларускія народныя гульні “Мікіта”, “Лапці”, танчылі “Лявоніху”. Закончылася свята прыгожымі і вельмі важнымі словамі:

Не цурайціся ніколі, нідзе

Вы таго, што матуля дала!

Мову родную шануйце

І ў радасці і ў бядзе.

У дашкольнай установе № 12 дзеці з вялікім задавальненнем чыталі вершы на роднай мове. Таксама дзеці прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў гульні-віктарыне “Дакраніся да роднага слова”. Гукі роднай мовы, мілагучныя і прыгожыя, радавалі слых усіх удзельнікаў і гледачоў.

У садку №17 ўсе мерапрыемтвы былі падпарадкаваны агульнай мэце: папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіццю пазнавальнай актыўнасці да роднай мовы ў розных відах дзіцячай дзейнасці. 

  Выхавацелі на працягу дня стваралі вучэбна-камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. У малодшых групах перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам.

У дашкольнай установе № 21 беларусачка сустракала дзяцей і бацькоў, кожны атрымаў пажаданне на беларускай мове, для выхаванцаў былі арганізаваныя рухомыя гульні на беларускай мове, чытанне беларускіх твораў.

У дашкольнай установе для педагогаў дашкольнай адукацыi № 29 адбыўся тэматычны КВЗ “Нам засталася спадчына”.

 12 35