Інфармацыя аб правядзенні пасяджэння №4 раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

22.04.2024

22 красавіка 2024 года прайшло пасяджэнне №4 раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання  настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Раёўская базавая школа Маладзечанскага раёна”. Прысутнічалі старшыні школьных ВМА і ўсе жадаючыя настаўнікі мовы і літаратуры.

Тэма: Рэфлексійная дзейнасць настаўнікаў РВМА беларускай мовы і літаратуры за 2023/2024 навучальны год

Мэта: вызначэнне ўзроўню прадуктыўнай дзейнасці РВМА і яе перспектывы ў працэсе далейшага ўдасканалення прафесійнага майстэрства членаў РВМА за 2023/2024 навучальны год

Форма правядзення: круглы стол 

Кулікоўская Таццяна Іосіфаўна, старшыня РВМА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Маладзечна” паведаміла аб выкананні папярэдніх рашэнняў.    Старшыні ШВМА і настаўнікі беларускай мовы, удзельнікі педагагічных канферэнцый, семінараў на рэспубліканскіх узроўнях у педагагічнай навуцы паведамілі пра актуальныя навінкі.     

Усік Алена Міхайлаўна разам з дзецьмі правяла квэст-гульню “Гуляем – мову вывучаем!” Былі падрыхтаваны цікавыя пытанні па мове і літаратуры: па малюнку адгадаць фразеалагізм, разгадаць філворд паэты і пісьменнікі ваеннага часу, філворд пісьменнікі і паэты, гульня “Так ці не” і шмат іншых цікавых гульнёвых момантаў.

Малашка Лілія Мікалаеўна распавяла пра арганізацыю навучальна-выхаваўчай работы ў малакамплектнай школе.

Усік Алена Міхайлаўна правяла адкрыты вучэбны занятак па тэме “Займеннік як часціна мовы”.

Старшыні ШВМА правялі рэфлексійны аналіз праведзенага вучэбнага занятка і прааналізавалі яго з пазіцыі эфектыўнасці моўнай  адукацыі.

Івашанка Святлана Віктараўна правяла экскурсію ў школьны краязнаўчы музей. Ёй дапамагалі вучні-экскурсаводы.

Таццяна Іосіфаўна Кулікоўская, старшыня РВМА і старшыні ШВМА паўдзельнічалі ў калейдаскопе “Свет ідэй”, дзе былі заслуханы элементы творчых справаздач старшынь школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэмах самаадукацыі.

Старшыня РВМА правяла анкетаванне старшынь  ВМА.

Старшыня РВМА і старшыні ШВМА вызначылі перспектывы па выдавецкай дзейнасці, абагульненню эфектыўнай педагагічнай практыкі. Вельмі мала настаўнікаў прапагандуюць сваю дзейнасць праз друкарскую прадукцыю. На наступны навучальны год паставілі задачу – старацца павысіць колькасць друкарскай прадукцыі педагогаў.

Таццяна Іосіфаўна Кулікоўская і члены ШВМА абмеркавалі пытанні, што будуць разгледжаны на вераснёўскай педагагічнай сустрэчы  настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.    

 Сустрэча атрымалася душэўнай, пазнавальнай, вельмі карыснай.

Фотогалерея: