Пазнавальна-краязнаўчая гасцёўня “Зямля бацькоў – зямля святая”

18.04.2024

18 красавіка абласны рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні наведалі вучні 8 класа ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Маладзечна”. У рамках раённага тыдня ўзаемадзеяння рэсурсных цэнтраў іх увазе была прадстаўлена пазнавальна-краязнаўчая гасцёўня “Зямля бацькоў – зямля святая”. Наведвальнікі паглыбілі веды па гісторыі, побыте, культуры беларускага народа праз гісторыю развіцця ручніковай вытворчасці ў Беларусі, віды ручнікоў, іх ролю ў сямейнай абраднасці беларусаў. Госці пазнаёміліся са значэннем вышытых сімвалаў на ручніках, а пасля і самі паспрабавалі стварыць свой ручнік, толькі папяровы, зашыфраваўшы ў ім свае пажаданні. Кожны ўдзельнік атрымаў “вузельчык на памяць” пра сённяшнюю сустрэчу.

Фотогалерея: