Свята Новага года у беларускіх традыцыях

29.12.2023

  Вось і скончыліся навагоднія святы. Незвычайным для нашага Маладзечанскага раёна ў гэтым годзе было правядзенне ранішнікаў у беларускім стылі.
  Напрыклад, выхаванцы ДУА «Дзіцячы сад № 33 г. Маладзечна» разам з беларускім Дзедам Марозам вадзілі карагоды, спявалі песні, чыталі вершы на беларускай мове, гулялі ў гульню «Саламяны павук». А потым аздобілі сваімі «павучкамі» ялінку. Скончылася свята фінальным танцам з бутафорскімі падарункамі, вырабленымі ў беларускім стылі.
  Да выхаванцаў ДУА «Дзіцячы сад № 21 г. Маладзечна» наведаўся ўсходні госць, які захацеў паглядзець, як святкуюць Новы год у Беларусі. Разам з дзецьмі ён танцаваў, гуляў у беларускія народныя гульні, іграў у аркестры на беларускіх народных музычных інструментах. Сапраўдным падарункам было выкананне ў карагодзе знаёмай усім песні «Узышла ў лесе елачка» ў перакладзе Янкі Купалы.
  На навагодняе свята ў ДУА «Дзіцячы сад № 4 г. Маладзечна» ў госці прыходзіў Несцерка. Спяваў, танцаваў разам з дзецьмі, а таксама дапамагаў Дзеду Марозу знайсці падарункі.
  А на святочны ранішнік ў ДУА «Дзіцычы сад № 7 г. Маладзечна» наведаліся шкоднікі Кот Баюн з Бабай Ягой, якія захацелі сапсаваць навагодняе свята. Але ў іх нічога не атрымалася, таму што дабро і сяброўства заўсёды перамагаюць.

Фотогалерея: