Раённы фестываль беларускай народнай творчасці “Беларусь – мая песня!”, прысвечаны Дню народнага адзiнства

16.09.2023

16 верасня 2023 года ў Маладзечанскiм цэнтры творчасцi дзяцей i моладзi “Маладзік” прайшоў раённы фестываль беларускай народнай творчасці “Беларусь – мая песня!”, прысвечаны Дню народнага адзiнства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 60 навучэнцаў устаноў адукацыі Маладзечанскага раёна.
Фестываль складаўся з дзвюх конкурсных частак: конкурс мастацкай самадзейнасці, удзельнікі якога дэманстравалі свае таленты ў вакальным, харэаграфічным і інструментальным накірунках. І конкурс-выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзе былі прадстаўлены работы па наступных намінацыях: мастацкая вышыўка, вырабы з саломкі, народная лялька, выцінанка, валянне.

Фотогалерея: