ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ “ПЕСНЯРЫ РОДНАЙ МОВЫ”

15.11.2022

У рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа школьнай бібліятэкай ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна” 12.11.22 г. (шосты школьны дзень) была праведзена інтэлектуальная гульня “Песняры роднай мовы”.

Гульня праводзілася з мэтай пабудзіць  вучняў да творчага супрацоўніцтва на аснове агульнай цікавасці да жыцця і творчасці народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды з 5 ўстаноў адукацыі горада: СШ № 2, СШ № 4, СШ № 8, СШ № 9, гімназіі № 6, а таксама 2 каманды гасцей: каманда школьных бібліятэкараў і каманда настаўнікаў.

Сярод вучняў першае месца заняла каманда СШ № 9, другое – каманда гімназіі № 6, трэцяе – каманда СШ № 2.

Віншуем пераможцаў і жадаем ім поспехаў!

Фотогалерея: