Дзень роднай мовы

22.02.2022

Дзень роднай мовы быў абвешчаны рашэннем ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. 21 лютага 2022 года да Дня роднай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі былі арганізаваны чэленджы "Я мову родную люблю", распрацаваны коміксы для выхаванцаў, арганізаваны гульні і драматызацыі казак. Выхаванцы старэйшых груп дзiцячага сада № 29 г. Маладзечна прадэманстравалi свае веды беларускага маўлення ў iнсцынiроуцы беларускай народнай казкi «Пых». Да Дня роднай мовы выхаванцы, бацькi i педагогi рыхтавалі тэатралiзаваныя касцюмы для сваiх герояў казкi. Дзецi з вялiкай павагай i цiкавасцю агучвалi ролi на беларускай мове. Усе ўдзельнiкi атрымалi шмат станоўчых эмоцый.