Конкурс “Мой край, мой лёс – мая Айчына!”. Вітаем пераможцаў

07.12.2021

У рамках абласнога грамадзянска-патрыятычнага праекта “Мой край, мой лёс – мая Айчына!” прайшоў адкрыты дыстанцыйны конкурс “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю”. У намінацыі “Чытальнікі” ва ўзроставай катэгорыі 4-7 гадоў было заяўлена 130 работ з усёй рэспублікі. Прыемна адзначыць, што выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Аляхновіцкі дзіцячы сад Маладзечанскага раёна” прынялі ўдзел у конкурсе. Пераможцам конкурса з вершам К.Жука “Карта роднай Беларусі” стаў выхаванец сярэдняй групы Разанцаў Ягор, а выхаванец гэтай жа групы Рабушка Арсеній з вершам Н.Гілевіча “Я-беларус” заняў другое месца. Установа можа ганарыцца сваімі талентамі і развіваць іх надалей.