ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ АБЛАСНОГА ЭТАПУ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ “ЖЫВАЯ КЛАСІКА”

02.06.2020
У маі 2020 года падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Па выніках конкурсу ў 4-й узроставай катэгорыі (9 – 10 класы) пераможцам стаў і маладзечанец АЛЯКСЕЙ ЛЯШКОВІЧ, вучань 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна” (дыплом 2-й ступені). Ён чытаў верш Ніла Гілевіча “Раздум перад кніжнай паліцай”. Аляксей з’яўляецца ўдзельнікам тэатральнай студыі “АкваМарин”, педагог – Дудко Марына Аляксандраўна.

Віншуем нашага пераможцу і яго педагога!

 

Информацию подготовил Центр научно-методического обеспечения образования Молодечненского района