Пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

24.02.2020
24.02.2020 года ў ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Маладзечна” прайшло пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Выхаваўчы патэнцыял адукацыйнага працэсу”.

Вельмі цікава і пазнавальна быў праведзены майстар-клас па тэме “Безадзнакавая дзейнасць настаўніка на факультатыўных занятках па мове: за і супраць”. Паказаны розныя прыёмы, якія можна выкарыстоўваць на факультатыўных занятках: “Што мне неабходна”, “Ну і малайчына ж я!”, “Камплімент”, “SМS”, “ПМЦ” (плюс-мінус-цікава).  Быў праведзены тэст – крытэрыі ацэнкі. Настаўнікі выказвалі свае прапановы, дзяліліся напрацоўкамі.

Потым кіраўнікі МА прысутнічалі на квэст-гульні, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы “І адвечна гучыць беларускае слова”  ў паралелі 8 класаў. Мерапрыемства было прысвечана розным дысцыплінам: літаратуры, лінгвістыцы, краязнаўству, этнаграфіі; кожная каманда атрымала маршрутны ліст з пералікам прыпынкаў, якія яна павінна прайсці. Настаўнікі беларускай мовы РМА  разам з вучнямі ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Маладзечна” бавілі час прыемна, весела і карысна!