Пасяджэнне №2 раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

27.11.2024

27 лістапада 2024 года прайшло пасяджэнне №2 раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання  настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Гімназія  №10 г.Маладзечна”. Прысутнічалі старшыні школьных ВМА і ўсе жадаючыя настаўнікі мовы і літаратуры. Была запрошана маладзечанская паэтка, празаік, член саюза пісьменнікаў Беларусі Т.І. Бярэзіна.

Тэма: Вучэбна-пазнавальная дзейнасць на занятках па беларускай мове і літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў

Мэта: Стварэнне ўмоў для павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў праз вучэбна-пазнавальную дзейнасць на занятках па беларускай  літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў

Форма правядзення: круглы стол.

Кулікоўская Т.І., старшыня РВМА праінфармавала аб выкананні папярэдніх рашэнняў.

Настаўнікі ШВМА пазнаёмілі з матэрыяламі курсавой падрыхтоўкі ў МАІРА.

Ігнатовіч  Н.А. расказала  аб эмацыйнай рэфлексіі, аб сучасных падыходах да правядзення. Растлумачыла асноўныя віды рэфлексіі, падрабязна спынілася на прыёмах рэфлексіі настрою і эмацыйнага стану. Рэфлексійная дзейнасць на ўроку – гэта важная ўмова для інтэлектуальнага, эмацыянальнага і асобаснага развіцця.

Канановіч Т.У. паведаміла аб фарміраванні функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках з дапамогай метада “Адкрытая прастора”. Выкарыстанне дадзенага метаду дазваляе стварыць умовы для фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў, г.зн. для фарміравання ў іх здольнасці выкарыстоўваць набытыя веды для рашэння шырокага дыяпазону задач у разнастайных сферах дзейнасці чалавека, зносін і сацыяльных адносін.

Бярэзіна Т.І. расказала пра сябе, што яна былая настаўніца працоўнага навучання. Пазнаёміла са сваімі трыма зборнікамі вершаў: “Карані і галіны” – пра радавод, успаміны дзяцінства; “ Рэха спадчыны” – успаміны бабулі, маленства; “Залатое жніво” – вершы розных формаў. Бярэзіна Т.І. раз у месяц наведвае ў Мінску клуб паэтаў і кампазітараў “Жывіца”. Пасля такіх сустрэч кожны год выходзіць калектыўны зборнік вершаў.          

Фізкультпаўза прайшла ў фае“Прастора ДаВінчы”)

Ляшчынская А.В. правяла адкрыты майстар-клас па тэме “Выкарыстанне сацыяльнай сеткі Інстаграм як інструмента фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры”.      

Пескавая В.К. правяла адкрыты вучэбны занятак па літаратуры па тэме “В.Быкаў “Незагойная рана”.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прааналізавалі вучэбны занятак з пазіцыі  фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў.

Сустрэча атрымалася душэўнай, пазнавальнай, вельмі карыснай.

Фотогалерея:

поделиться в: