Сустрэча выхаванцаў дзіцячага садка №1г. Маладзечна з паэткай Аўсяннікавай Тамарай Іванаўнай

22.02.2024

  У рамках тыдня роднай мовы адбылася сустрэча выхаванцаў дзіцячага садка №1г. Маладзечна з паэткай Аўсяннікавай Тамарай Іванаўнай, якая з’яўляецца актыўным удзельнікам літаратурнага аб’яднання “Купалінка”, членам клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”.
  Для маленькіх чытачоў Тамара Іванаўна прэзентавала сваю новую кнігу “Забаўлянкі”, а таксама падзялілася гісторыяй стварэння гэтых цудоўных вершаў. Некаторыя вершы паэтка зачытвала для дзяцей і знаеміла з незвычайным жывельным светам.
  Разам з госцем хлопчыкі і дзяўчынкі пагулялі ў гульню “Вяршкі або карэньчыкі”, тым самым замацавалі назвы агародніны на роднай мове.
  Атрымалася вельмі цікавая і цеплая сустрэча. Цяпер бібліятэка групы папоўнілася новым зборнікам вершаў.

Фотогалерея: