Дзень роднай мовы ва установах дашкольнай адукацыі

21.02.2024

  Незвычайным у гэтым годзе стала стварэнне напярэдадні міжнароднага Дня роднай мовы інтэрактыўнай карты для бацькоў і дзяцей, з дапамогай якой у гульнявой форме можна замацоўваць ужо існуючыя веды беларускай мовы і набываць новыя. Самы разнастайны матэрыял размясціўся ў ёй: гэта і беларускія народныя казкі, якія вучаць дзяцей дабрыні і сяброўству, вершы класікаў беларускай літаратуры, разнастайныя беларускія гульні, у якіх дзеці папоўняць свой і слоўнікавы запас. А караоке "Спяваем па-беларуску" дапаможа адчуць смак беларускай мовы ў песнях, забаўлянках, калыханках. А яшчэ, дзеці разам з дарослымі змогуць прайсці вэб-квэст "Ехаў казачнік Бай".

 

Фотогалерея:

поделиться в: