Пасяджэнне №3 раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
19.02.202419 лютага 2024 года прайшло пасяджэнне №3 раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №5. Прысутнічалі старшыні школьных ВМА і ўсе жадаючыя настаўнікі мовы і літаратуры.
Тэма: Выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій у пазакласнай рабоце як сродак павышэння эфектыўнасці моўнай і літаратурнай адукацыі
Форма правядзення: семінар-практыкум
Кулікоўская Таццяна Іосіфаўна, старшыня РВМА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Маладзечна” паведаміла аб выкананні папярэдніх рашэнняў.
Каханоўская Т.Г., настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Маладзечна” разам з вучнямі пазнаёміла з гісторыяй стварэння мазаічнага пано ў холе школы, якое прысвечана класікам беларускай літаратуры.
Каханоўская Т.Г., настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Маладзечна” прадставіла абагульненне свайго вопыту педагагічнай дзейнасці па тэме “Актыўныя метады навучання”. Расказала пра тэхналогію развіцця крытычнага мыслення і пра тэхналогію праблемнага навучання.
Каханоўская Т.Г., настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Маладзечна” і Сідаровіч А.І., настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Маладзечна”, іх вучні правялі вечарыну “Роднай мовы пявучыя гукі”.
Каханоўская Т.Г., настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Маладзечна”, вучні 10 класа правялі экскурсію ў мемарыяльны комплекс “Шталаг – 342”.
Старшыні ВМА растлумачылі перспектывы па выдавецкай дзейнасці, абагульненню эфектыўнай педагагічнай практыкі.
Сустрэча атрымалася душэўнай, пазнавальнай, вельмі карыснай.