Сустрэча РМА музычных кіраўнікоў і настаўнікаў музыкі Маладзечанскага раёна

12.01.2024

  12 студзеня 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Чысцінскі дзіцячы сад № 1" прайшла сустрэча РМА музычных кіраўнікоў і настаўнікаў музыкі Маладзечанскага раёна. На пасяджэнні адбыўся адкрыты прагляд фальклорнай забавы "Каляды", якую падрыхтавалi ў рамках пераемнасці дзіцячага сада і школы разам са сваiмi выхаванцамі музычны кіраўнік Сергiевiч А. Ю. і настаўнік музыкі Есмановiч А. Б.
  Па традыцыі да гаспадара з гаспадыняй завiталi самыя розныя госцi: вясёлыя калядоўшчыкi, гаманкi павадыр з вучонай казой, шумныя цыгане з канём i нават чорт. Госці паспыталі ў беларускай хатцы святочныя стравы, парадавалі гасцей каляднымі песнямі і народнымі гульнямі. Гэтая забава даставіла шмат радасцi ўдзельнікам i гасцям.
 Педагогі паўтарылі традыцыі правядзення абраду каледавання, абмяняліся фальклорным рэпертуарам, ідэямі вырабу святочных атрыбутаў і ўпрыгожвання музычнай залы.

Фотогалерея: