Ура! Канікулы! Музычная забаўка патрыятычнай скіраванасці "Пісьмо пра Беларусь"

05.01.2024

   Сёння 5 студзеня 2024 у дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі «Дзіцячы сад № 4 г.Маладзечна» прайшла музычная забаўка патрыятычнай скіраванасці «Пісьмо пра Беларусь».
   Задача гэтага мерапрыемства у тым, каб пашырыць уяуленні дзяцей аб гістарычным мінулым нашай краіны, подзвігу беларускага народа у гады Вялікай Айчыннай вайны, замацаваць уяуленні аб прыродных сімвалах Беларусі (зубр, бусел, кветка васілька, лён, арнамент), развіць цікавасць і павагу да дзяржаўных сімвалау Рэспублікі Беларусь, умення выразнага выканання музычных і паэтычных творау, выхоуваць пачуццё гонару за сваю краіну, прывіваць любоу да сваёй Радзімы.
Госцем мерапрыемства быу памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Аудзей Анастасiя Віктараўна.
   У гульнявой форме дзеці здзейснілі падарожжа у гісторыю Беларусі, узгадалі галоуныя дзяржауныя i прыродныя сімвалы краіны, ушанавалі памяць аб загінуушых героях Вялікай Айчыннай вайны, у беларускіх танцах, гульнях і песнях замацавалі нацыянальныя традыцыі. Пасля заканчэння свята дашкольнікі адправілі ліст аб Беларусі новым сябрам з розных краін.

Фотогалерея: