ВЫНІКІ РАЁННАГА КОНКУРСУ ЮНЫХ ЧЫТАЛЬНІКАЎ «ЖЫВАЯ КЛАСІКА», ПРЫСВЕЧАНАГА ГОДУ МІРА І СТВАРЭННЯ
05.05.2023З мэтай развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», прысвечанага Году міра і стварэння. Конкурс праходзіў з 7 па 28 красавіка 2023 года ў завочнай форме.
Конкурс юных чытальнікаў праводзіўся сярод вучняў наступных узроставых катэгорый: 1-я ўзроставая катэгорыя (1-4 класы), 2-я ўзроставая катэгорыя (5-6 класы), 3-я ўзроставая катэгорыя (7-8 класы), 4-я ўзроставая катэгорыя (9-10 класы). Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 80 вучняў з 31 установы агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Маладзечанскага раёна.
Пераможцамі конкурсу юных чытальнікаў сталі:
1-я ўзроставая катэгорыя:
1 месца - Гавароўская Каміла, ДУА «Гарадзілаўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»;
2 месца – Ляховіч Арына, ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна»;
2 месца – Пінчук Яраслаў, ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна»;
2 месца – Русецкая Надзея, ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Маладзечна»;
2 месца – Фалей Васіліса, ДУА «Чысцінская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»;
3 месца – Малькевіч Ксенія, ДУА «Аляхновіцкая сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»;
3 месца – Міллер Юльяна, ДУА «Пачатковая школа № 15 г. Маладзечна»;
3 месца – Райкова Марыя, ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Маладзечна»;
3 месца – Капцюг Вераніка, ДУА «Заскавіцкая базавая школа Маладзечанскага раёна»;
3 месца – Русель Марта, ДУА «Гімназія № 7 г. Маладзечна».
2-я ўзроставая катэгорыя:
1 месца - Харытонаў Макар, ДУА «Гімназія № 10 г. Маладзечна»;
2 месца – Буракоўскі Расціслаў, ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Маладзечна»;
2 месца – Кароўкіна Вікторыя, ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна»;
2 месца – Лемантовіч Марыя, Такарэвіч Ганна, ДУДА «Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік»;
3 месца – Арлянковіч Сафія, ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Маладзечна»;
3 месца – Власава Анастасія, ДУА «Радашковіцкая сярэдняя школа № 1 Маладзечанскага раёна»;
3 месца – Дзяўго Андрэй, ДУА «Дубраўская базавая школа Маладзечанскага раёна»;
3 месца – Пошпал Арцём, ДУА «Турэц-Баярская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна».
3-я ўзроставая катэгорыя:
1 месца - Ляхновіч Яўгеній, ДУА «Гімназія № 6 г. Маладзечна»;
2 месца –Вяршыцкая Анастасія, ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы»;
2 месца – Жураўская Еўфрасіння, ДУДА «Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік»;
2 месца – Кухлянкова Аліса, ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна»;
3 месца – Сакалоўская Маргарыта, ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна»;
3 месца – Філатава Лізавета, ДУА «Чысцінская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна».
4-я ўзроставая катэгорыя:
1 месца - Кушаль Ангеліна, ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна»;
2 месца – Лысенка Анастасія, ДУА «Турэц-Баярская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»;
2 месца – Пальчэўская Ульяна, ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна»;
3 месца – Шаюк Павел, ДУА «Гімназія № 10 г. Маладзечна»;
3 месца – Юхневіч Даніла, ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы».
Віншуем пераможцаў раённага конкурсу і жадаем поспехаў у абласным этапе!