IV-я Навукова-практычная  канферэнцыя «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!»

03.03.2023

3 сакавіка ва ўстанове «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» адбылася IV-я Навукова-практычная  канферэнцыя «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена амаль 140 заявак навучэнцаў горада Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт і журы канферэнцыі адабралі 73 работы да ўдзелу на вочным этапе. Канферэнцыя праводзіла ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай. Вынікі канферэнцыі падводзіліся Экспертным Саветам – прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці, літаратарамі, педагогамі, супрацоўнікамі музеяў.

Бухцілава Валерыя, навучэнка XI класа дзяржаўнай установы адукацыі «Радашковіцкая сярэдняя школа №1 Маладзечанскага раёна», прадставіла на гэтым мерапрыемстве сваю даследчую работу па тэме «Дэтэктыўны канон у сучаснай дзіцячай прозе: нацыянальны каларыт. Валерый Гапееў «Зніч ваўкалака» і была ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата канферэнцыі (III месца). Кіраўнік работы - Ключнік Таццяна Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Даследчая работа прысвечана вывучэнню дэтэктыва як  арыгінальнай жанравай формы, вызначэнню асаблівасцей  і нацыянальных праяў беларускага дэтэктыва на аснове сучаснай дзіцячай аповесці Валерыя Гапеева «Зніч ваўкалака».  З мэтай  прыцягнення ўвагі  сучаснай моладзі да чытання кніг былі створаны буктрэйлер і дыдактычны матэрыял для вывучэння міфалогіі беларусаў.

Вучань 8 "Б" класса дзяржаўнай установы адукацыі "Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы" Капцюг Максім разам са сваім выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Лычкоўскай Ірына Францаўнай наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і прадставілі работу “Роля прыказак і прымавак у выхаванні маральнай годнасці асобы (на прыкладзе жыхароў вёскі Мойсічы Маладзечанскага раёна)".  Работа вучня  была адзначана Дыпломам III ступеніў секцыі "Краязнаўства".

Фотогалерея:

поделиться в: