Беларускамоўныя квэсты для выхаванцаў дзіцячых садоў

21.02.2023

21 лютага – Дзень роднай мовы. Пачуццё роднай мовы набываецца ў працэсе штодзённых зносін з іншымі людзьмі, штодзеннага пагружэння ў свет беларускай мовы. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі Маладзечанскага раёна выкарыстоўваецца ўвесь спектр формаў, сродкаў і метадаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, як традыцыйных, так і спецыфічных менавіта для нашага раёна: выхаванцы разам з педагогамі драматызуюць казкі, спяваюць калыханкі, гуляюць у разнастайныя, у тым ліку і рухомыя, народныя гульні на беларускай мове, пранікнёна чытаюць вершы ў рамках чэленджа «На мове роднай я чытаю», малююць «Смак беларускай мовы», прэзентуюць вынікі работы беларускамоўных гурткоў.

З жывым інтарэсам установы дашкольнай адукацыі прымаюць удзел у інтэрактыўных экскурсіях ў цэнтральную раённую бібліятэку імя М.Багдановіча. Так на працягу тыдня у рамках Дня роднай мовы 20 устаноў з выхаванцамі старэйшых груп (больш чым 300 дзетак) будуць наведваць беларускамоўныя квэсты.

Фотогалерея:

поделиться в: