Вынікі раённага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага году гістарычнай памяці

16.05.2022

ВЫНІКІ РАЁННАГА КОНКУРСУ ЮНЫХ ЧЫТАЛЬНІКАЎ

“ЖЫВАЯ КЛАСІКА”, ПРЫСВЕЧАНАГА ГОДУ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ

 

       З мэтай развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі  адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году гістарычнай памяці. Конкурс праходзіў з 26 красавіка па 11 мая 2022 года ў завочнай форме.

           Конкурс юных чытальнікаў праводзіўся сярод вучняў наступных узроставых катэгорый: 1-я ўзроставая катэгорыя (1-4 класы), 2-я ўзроставая катэгорыя (5-6 класы), 3-я ўзроставая катэгорыя (7-8 класы), 4-я ўзроставая катэгорыя (9-10 класы). Усяго ў конкурсе прыняў удзел 71 вучань з 28 ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Маладзечанскага раёна.

            Пераможцамі конкурсу юных чытальнікаў сталі:

 

1-я ўзроставая катэгорыя:

1 месца  - Ганчарык Лідзія, ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Маладзечна”;

2 месца  - Баранава Ульяна, ДУА “Гімназія № 7 г. Маладзечна”;

2 месца  - Зуй Канстанцін, ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Маладзечна”;

3 месца  - Алехна Анастасія, ДУА “Хажоўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”;

3 месца  - Пунічаў Іван, ДУА “Чысцінская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”

3 месца  - Пінчук Яраслаў, ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна”.

 

2-я ўзроставая катэгорыя:

1 месца  - Гоўзбіт Дар’я, ДУА “Гімназія № 6 г. Маладзечна”;

2 месца  - Вяршыцкая Анастасія, ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы”;

2 месца  - Родак Дзмітрый, ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Маладзечна”;

3 месца  - Шкутко Кенія, ДУА “Граніцкі ВПК дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна”;

3 месца  - Дзяменцьева Анастасія, ДУА “Гімназія № 7 г. Маладзечна”.

                

3-я ўзроставая катэгорыя:

1 месца  - Пальчэўская Ульяна, ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна”;

2 месца  - Равінская Мілана, ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа № 4”;

2  месца – Шчурскі Павел, ДУА “Лебедзеўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”;

3 месца  - Капцюг Максім, ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа № 1 Імя Янкі Купалы”;

3 месца  - Белікаў Аляксей, ДУА “Хажоўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”.

              

4-я ўзроставая катэгорыя:

1 месца  - Канановіч Юлія, ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна”;

2 месца  - Леановіч Карына, ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна”;

2 месца  - Каваленка Аляксандр, ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Маладзечна”;

3 месца  - Казлоўская Віялета, ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы”;

3 месца  - Арцюшэўская Ангеліна, ДУА “Лебедзеўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”.

                

            Віншуем пераможцаў раённага конкурсу і жадаем поспехаў у абласным этапе!       

поделиться в: