Міжнародны дзень роднай мовы у дзяржаўнай установе адукацыі "Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы"

23.02.2021

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЭСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Да гэтага свята ў школьнай бібліятэцы 15.02-19.02 была арганізавана кніжная выстава «Гучы, родная мова!», на якой былі прадстаўлены цікавыя кнігі на беларускай мове. Раздзел выставы «Час чытаць на роднай мове» прадстаўляў  мастацкія творы сучасных беларускіх пісьменнікаў.

0001

18 лютага вучні прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Буслік». У апошнія гады гэта гульня набывае вялікую папулярнасць у нашай школе і вучні імкнуцца да ўдзелу ў ёй.

19 лютага настаўнікі і навучэнцы школы акунуліся ў свет роднай беларускай культуры. У гэтым годзе Дзень роднай мовы прайшоў пад дэвізам «З любоўю да роднай мовы».

«Добрай раніцы!» «Вітаю!» «Вясёлка», «коўдра», «абрус», «кажан» – гэтыя і іншыя словы гучалі ў нашай школе раніцай 19 лютага. Вучні і настаўнікі далучыліся да святкавання Дня роднай мовы. Падчас акцыі «З любоўю да роднай мовы» вучні ў беларускіх народных касцюмах частавалі цукеркамі ўсіх, хто правільна адказваў на пытанні пра беларускую мову.

0002

На першым занятку ў III-IX класах прайшлі інфармацыйныя хвілінкі «Мiжнародны дзень роднай мовы». Настаўнікі расказвалі пра гісторыю свята.

3_page-0001

Вучнi I-II класаў наладзiлi выставу малюнкаў «Замалёўкi да любiмых казак», вучнi III-IV класаў – выставу малюнкаў «Беларускi алфавiт у малюнках». Дзецям было цікава выказацца на дадзеную тэматыку малюнкамі, менавіта такім чынам выказаць сваю любоў і пашану да мовы, гонар за яе.

4

Атмасферу свята падтрымлівала літаратурна-музычная кампазіцыя «Гучы, роднае слова». У файе школы быў арганізаваны прагляд відэаролікаў пра Беларусь, мультфільмаў на роднай мове, гучалі вядомыя беларускія песні. У рамках акцыі «Спяваем разам» можна было паспяваць беларускія песні. Інфармацыя са стэнда «Смак роднай мовы» знаёміла з рознымі словамі на беларускай мове.

5   6_page-0001

У VI «В» класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы (настаўнік Лычкоўская І.Ф.). Вучні паспрабавалі сябе на лепшага знаўцу беларускай мовы ў інтэлектуальнай гульні «Пагуляем у роднае слова». Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, стараліся разважаць, выказваць свае думкі наконт заданняў. Вельмі зацікавіў іх музычны конкурс, калі яны праслухоўвалі песні на вершы беларускіх паэтаў. Так прыемна і з замілаванасцю яны слухалі «Мой родны кут як ты мне мілы…» ў выкананні «Песняроў», падпявалі песні «Пахне чабор» на верш Петруся Броўкі.

7

Сярод вучняў VIII-ых класаў адбыўся «Турнір знаўцаў роднай мовы», які садзейнічаў развіццю ўвагі, кемлівасці, пазнавальнай актыўнасці і творчай ініцыятывы вучняў, цікавасці да роднай мовы.

Дыдактычным матэрыялам для правядзення мерапрыемства сталі загадкі, шарады, крыжаванкі. Вучні з захапленнем удзельнічалі ў спаборніцтве, выконвалі ўсе прапанаваныя заданні, якія садзейнічалі авалодванню роднай мовай.

8_page-0001

Шырока выкарыстоўваліся пры падрыхтоўцы і правядзенні Дня роднай мовы магчымасці школьнага музея. Так для вучняў X – XI класаў была арганізавана і праведзена экскурсія «Пясняр зямлі беларускай».

9

Напрыканцы урокаў, пасля актыўнага дня праводзіўся конкурс чытальнікаў вершаў «Чытаем Купалу разам». Усе прысутныя, слухаючы вершы, атрымалі асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы. Кожны радок вызначаўся шчырасцю і душэўнасцю. Тэма малой радзімы, гістарычная тэма ... словы Янкі Купалы знаходзілі асаблівы водгук сярод слухачоў.

10

У сценах школы гучала беларускае слова, яно выхоўвала, падтрымлівала і дарыла радасць. Размаўляйце па-беларуску не толькі ў гонар свята, але і кожны дзень. Свята прайшло, а настаўнікі ўжо жывуць новымі ідэямі, каб на наступны год, адзначыць гэты дзень яшчэ больш ярка, бо калі наша мова і культура знікнуць, дык хто мы такія будзем, з чым пойдзем у свет?

11_page-0001  12_page-0001

поделиться в: