Мiжнародны дзень роднай мовы
22.02.2021У рамках правядзення Мiжнароднага дня роднай мовы ў дашкольных установах адукацыі Маладзечанскага раёна прайшло шмат цікавых мерапрыемстаў, удзел у якіх прымалі як педагогі, так і выхаванцы разам з бацькамі.
Былі арганізаваны разнастайныя дыдактычныя гульні; тэатралізаваныя пастаноўкі беларускіх казак; дзеці разам з бацькамі рабілі “кніжкі-малышкі”; чэленджы “Раскажам верш разам”, “Перакладчык”; прапанаваныя для бацькоў і выхаванцаў гульні “Перакладчыкі” і іншыя ў гугл-форме.
Незвычайным мерапрыемтсвам у дзяржаўнай установе адукацыі “Беразінскі дзіцячы сад Маладечанскага раёна” была панарама буктрэйлераў «Чытаем беларускія казкі», прапанаваная для сумеснай дзейнасці бацькоў і дзяцей.
На сайтах устаноў дашкольнай адукацыі былі прадстаўлены ўсе арганізаваныя мерапрыемствы, а таксама разнастайныя апроснікі і гульні для сумеснай дзейнасці бацькоў і дзяцей.