Масленіца

25.02.2020
Сумесна з этнаграфічным клубам “КОЛА” ДУК “Цэнтралізаванія клубная сістэма Маладзечанскага раёна” весела і шумна правялі святкаванне Масленіцы у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №25 г.Маладзечна”

З глыбіні стагоддзяў прыйшло да нас народнае свята Масленіца. Масленіца сімвалізавала сабой развітанне з зімой і сустрэчу з вясной. Сумесна з этнаграфічным клубам “КОЛА” ДУК “Цэнтралізаванія клубная сістэма Маладзечанскага раёна” весела і шумна правялі святкаванне Масленіцы у дзяржаўнай установе адукацыі  “Яслі-сад №25 г.Маладзечна”. На вуліцы праходзілі этнаграфічныя гульні, забавы, пацехі, дзеці вадзілі карагоды. Дарослыя імкнуліся данесці да дзяцей сутнасць і традыцыі свята, прыводзілі прыклады з жыцця сялян, распавядалі пра тое, як святкавалась гэтае свята нашымі продкамі. А кульмінацыяй свята сталі традыцыйныя бліны, гарачая гарбата, абаранкі, піражкі і іншыя прысмакі, а так сама  шмат прыемных уражанняў!