“Рэалізацыя сучасных дыдактычных падыходаў і выкарыстанне інтэрактыўных метадаў пры выкладанні  вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

03.12.2019
 2   снежня  2019 года на базе ДУА ”Красненская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” адбылося раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Тэма паседжання “Рэалізацыя сучасных дыдактычных падыходаў і выкарыстанне інтэрактыўных метадаў пры выкладанні  вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.    

         Метадычны дыялог уключаў актуальныя пытанні, звязаныя    з ўдасканалеваннем прафесіяналізму педагогаў на аснове ўключэння іх у дзейнасць па засваенні сучасных дыдактычных падыходаў у выкладанні вучэбных прадметаў  “Беларуская мова” і  “Беларуская літаратура”.

         Тамара Францаўна Пшэннік ў сваім выступленні  адзначыла: “Сучаснае дзіця – гэта дзіця свету. “Не навязвайце свае метады навучання вашым дзецям, бо яны нарадзіліся ў іншы час” – гаворыцца ў адной старажытнай прыказцы. Дваццаць першае стагоддзе – гэта час іншых магчымасцей, час іншых захапленняў – і дзеці зусім іншыя. Але і ў гэтых умовах сучасны настаўнік павінен умець зрабіць усё так, каб абудзіць і захаваць цікавасць да роднай  мовы. Вось як вучні ўяўляюць ідэальны ўрок. менш працаваць па падручніку, пажадана, каб на ўроку адбывалася нешта цікавае: выкарыстоўваліся камп’ютарныя вучэбныя праграмы і гульні, вучэбныя фільмы, адбывалася праца ў групах і дыскусіі, ствараліся калажы і праекты, праводзіліся  гульні з элементамі  драматызацыі. Ім хацелася б слухаць і развучваць сучасныя песні на беларускай мове. Такім чынам, у навучэнцаў ёсць жаданні, у педагогаў ёсць магчымасці. Разам мы можам зрабіць навучанне не толькі больш эфектыўным, але і больш радасным.”

         Настаўнікі наведалі адкрыты вучэбны занятак  па беларускай мове ў V «Б” класе  з выкарыстаннем заданняў  створаных з дапамогай  канструктара  LearningApps.org .

         Наталля Уладзіміраўна  Карунцова прадэманстравала магчымасці   інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у вырашэнні праблем асобасна-прафесійнага развіцця педагога, метадычныя падыходы да выкарыстання рэсурсаў і магчымасцяў сеткі Інтэрнэт у навучанні беларускай мове і літаратуры  падчас правядзення  майстар-класа “Выкарыстанне  інтэрактыўных метадаў у рабоце настаўніка і класнага кіраўніка”   

         У канцы паседжання настаўнікі падзяліліся  ідэямі з вопыту работы, дамовіліся аб стварэнні і выкарыстанні воблачнага сэрвісу для  далейшай сумеснай працы  па  папаўненню і    выкарыстанню  метадычных напрацовак, абмеркавалі надзённые пытанні. 

поделиться в: