Два дыпломы трэцяй ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме»
27.05.2019
24 мая 2019 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся фінал абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме».
96 чытальнікаў спрачаліся за права прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу. У лік пераможцаў увайшлі Аліева Соф’я, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Маладзечна”, – 1-ая ўзроставая катэгорыя і Курсава Арына, навучэнка ДУА “Гiмназiя № 6 г. Маладзечна”, - 4-ая ўзроставая катэгорыя.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу членамі журы была адзначана высокая падрыхтоўка ўдзельнікаў.
Віншуем Соф'ю і Арыну і іх настаўнікаў.