“Беларусь – мая песня!”
15.04.2019Арганізатарамі фестывалю з’яўляўся Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”. Фестываль беларускай народнай творчасці складаўся з дзвюх конкурсных частак. У конкурсе мастацкай самадзейнасці ўдзельнікі дэманстравалі свае таленты ў вакальным, харэаграфічным і інструментальным накірунках. У конкурсе-выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці прадстаўлены работы навучэнцаў па наступных намінацыях: мастацкая вышыўка, вырабы з саломкі, народная лялька, выцінанка. Выстава дзейнічае ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” да 31 мая.
Конкурсная праграмма фестывалю складалася з 23 музычных нумароў, якія прадставілі 138 навучэнцаў з 15 устаноў адукацыі горада і раёна.
Беларускія народныя песні, фрагменты абрадаў, народныя танцы, інструментальная музыка – усё гэта гучала на фестывалі як знак павагі да народнай спадчыны, роднага краю, беларускай мовы.
Паважанае, аб’ектыўнае і кампетэнтнае журы вызначыла наступных пераможцаў:
намінацыя “Народная інструментальная музыка”:
Дыплом за перамогу – ансамбль цымбалістаў (кіраўнік Беляцкая Алена Лявонцьеўна, канцартмайстар Афанасьева Святлана Уладзіміраўна), ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г.Маладзечна”;
намінацыя “Беларускі народны танец”:
1 месца – харэаграфічны калектыў “Наш стыль” (кіраўнік Курыловіч Галіна Віктараўна), ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г.Маладзечна”;
2 месца – танцавальны калектыў “Серпанцін” (кіраўнік Баброўка Наталля Антонаўна), ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа №1 імя Янкі Купалы”;
2 месца – харэаграфічны калектыў “Карамель” (кіраўнік Манчак Наталля Феліксаўна), ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г.Маладзечна”;
3 месца – калектыў “Серпанцін” (кіраўнік Сасноўская Ірына Франкаўна), ДУА “Сярэдняя школа №14 г. Маладзечна”;
3 месца – танцавальны калектыў “Купалінка” (кіраўнік Жылінская Жанна Мікалаеўна), ДУА “Радашковіцкая сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” ;
намінацыя “Беларуская народная песня” (сольнае выкананне):
1 месца – Чурынін Радзівон (кіраўнік Канановіч Ірына Яфімаўна), ДУДА “Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”;
2 месца – Бірукова Тайра (кіраўнік Бекіш Снежана Осіпаўна), ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Маладзечна”;
2 месца – Астафьеў Мікіта (кіраўнік Траццякова Леанарда Францаўна), ДУА “Сярэдняя школа №12 г. Маладзечна”;
3 месца – Пазмазава Анастасія (кіраўнік Пякарская Інна Фёдараўна), ДУА “Сярэдняя школа №14 г. Маладзечна”;
намінацыя “Беларуская народная песня” (ансамбль):
1 месца – вакальны ансамбль “Любавушка” (кіраўнік Іванчык Таццяна Зянонаўна), ДУА “Гарадзілаўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”;
2 месца – узорны фальклорны ансамбль “Хажаўлянка” (кіраўнікі Байцова Юлія Уладзіміраўна, Лешчык Юрый Аляксеевіч), ДУА “Хажоўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”;
3 месца – Міцкевіч Сафія і Ганцаль Сцяпан (кіраўнік Сцяпная Лілія Іосіфаўна), ДУА “Гімназія №3 г. Маладзечна”.
Віншуем пераможцаў! Усім аматарам і прыхільнікам беларускай народнай творчасці жадаем натхнення, апантаннасці і творчай дзейнасці ў адраджэнні і зберажэнні роднай спадчыны!