Інфармацыя аб правядзенні пасяджэння раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

13.03.2023

13 сакавіка 2023 года прайшло пасяджэнне №3 раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання  настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №2. Прысутнічалі старшыні школьных ВМА і ўсе жадаючыя настаўнікі мовы і літаратуры.

Тэма: Выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій у пазакласнай рабоце як сродак павышэння эфектыўнасці моўнай і літаратурнай адукацыі

Мэта: Выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій у пазакласнай рабоце як сродак павышэння эфектыўнасці моўнай і літаратурнай адукацыі

Форма правядзення: метадычны дыялог

Куліоўская Таццяна Іосіфаўна, старшыня РВМА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Маладзечна” паведаміла аб выкананні папярэдніх рашэнняў.

Сенько Юлія Анатольеўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Маладзечна” расказала пра пазакласную работу як сродак індывідуальнага развіцця вучняў.

Данішэвіч Кацярына Сяргееўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Маладзечна” пазнаёміла з  патрыятычным выхаваннем у межах пазакласнай работы.

Цярэшка Н.В., настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Маладзечна” распавяла пра пазакласнае мерапрыемства гульню-віктарыну “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Старшыні ВМА правялі рэфлексійны аналіз праведзенага мерапрыемства  і прааналізавалі яго з пазіцыі эфектыўнасці моўнай і літаратурнай  адукацыі.

Кулікоўская Таццяна Іосіфаўна, старшыня  РВМА,  расказала пра  пераемнасць: дашкольнае выхаванне – І ступень агульнай сярэдняй адукацыі – ІІ і ІІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі.

Старшыні ВМА растлумачылі перспектывы па выдавецкай дзейнасці, абагульненню эфектыўнай педагагічнай практыкі.

Сустрэча атрымалася душэўнай, пазнавальнай, вельмі карыснай.

Фотогалерея: